На планерке у председателя Кореличского райисполкома обсудили работу студенческих отрядов
На штотыднёвай працоўнай нарадзе ў старшыні Карэліцкага райвыканкама Генадзія Шатуева падвялі вынікі падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года і работы студэнцкіх атрадаў.
Работнікі пракуратуры і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праверылі ўсе ўстановы адукацыі Карэліцкага раёна. Пералік пунктаў, на якія звярталі ўвагу спецыялісты, уключае належны санітарна-тэхнічны стан будынкаў, кабінетаў, спартыўнага інвентара, а таксама вулічнай інфраструктуры. Асаблівая ўвага — тэхнічнаму стану школьных аўтобусаў і дарожнай разметцы каля ўстаноў адукацыі.
Сёлета ў школы раёна пойдуць 1548 дзяцей, з іх 129 першакласнікаў. Дашкольныя ўстановы адукацыі чакаюць 449 маленькіх карэліччан. Усе ўстановы адукацыі гатовы прыняць вучняў 1 верасня, стварыўшы атмасферу свята — Дня ведаў.
Сёлета 140 юнакоў і дзяўчат аб’яднаў студатрадаўскі рух. На Карэліччыне было арганізавана 10 студатрадаў. Карэліцкая моладзь працавала ў сельскагаспадарчых, педагагічным і будаўнічым атрадах. Самымі шматлікімі з’яўляліся сельскагаспадарчыя атрады. Рабяты дапамагалі падчас уборкі ўраджаю, працавалі на вытворчых і складскіх памяшканнях. Тыя, хто не паспеў папрацаваць летам, змогуць заступіць на працоўную вахту восенню. 20 маладых людзей зоймуцца зборам ураджаю ў яблыневым садзе СВК «Жухавічы», яшчэ 12 чалавек прыцягнуць да палявых работ у ДП «Чарняхоўскі-Агра».
Іна ЛЕЙКА