Наталля Шпакоўская назначана загадчыкам сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

17 жніўня загадчыкам сектара культуры Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта назначана Наталля Леанідаўна Шпакоўская.

Нарадзілася Наталля Леанідаўна   ў 1983 годзе ў  г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.  У 2003 годзе  скончыла Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці “кіраўнік народнага калектыву, арганізатар культурна-дасугавай дзейнасці”. У 2012 годзе завочна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў  па спецыяльнасці “народная творчасць (харавая музыка)”.

Свой прафесійны шлях пачала ў 2003 годзе  хормайстрам народнага хора Турэцкага цэнтральнага Дома культуры.  З 2006 года была метадыстам Карэліцкага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці. З 2014 па 2017 год з’яўлялася кіраўніком народнага ансамбля  песні “Забава”.

З 2015 года працавала загадчыкам аддзела метадычнай работы ДУ ”Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара