Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем строителя
Паважаныя будаўнікі, ветэраны будаўнічай галіны!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Менавіта дзякуючы вашай нялёгкай працы Карэліччына ператварылася ў сучасны добраўпарадкаваны раён. І сёння праекціроўшчыкі, інжынеры і рабочыя працягваюць рабіць рэгіён прыгажэйшым, ствараць больш зручныя і камфортныя ўмовы для жыцця людзей.
Многія былыя будаўнікі працуюць сёння ў іншых галінах, але кожны, хто ўнёс свой уклад у стварэнне сучаснай Карэліччыны, з поўнай падставай можа лічыць гэтае свята сваім.
Жадаем будаўнікам і ветэранам будаўнічага комплексу здароўя і дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў