Настаўнік хіміі і біялогіі Красненскай сярэдняй школы Юрый Юрчык: «II Гульні краін СНД — гэта свята спорту, міру, дружбы і маладосці»

У гэтыя дні ўвага тысяч аматараў спорту прыкавана да II Гульняў краін СНД, якія праводзяцца ў Беларусі.

Адным з тых, хто назіраў за выступленнямі беларускіх цяжкаатлетаў на гульнях у Гродне, стаў настаўнік хіміі і біялогіі Красненскай сярэдняй школы Юрый Юрчык.

— Я з упэўненасцю магу сказаць, што II Гульні краін СНД — гэта свята спорту, міру, дружбы і маладосці, якое не толькі ахапіла 11 гарадоў нашай Радзімы, але і прыцягнула ўвагу тысяч балельшчыкаў з краін блізкага і далёкага замежжа, а для некаторых стала нагодай пазнаёміцца з Беларуссю. Мне ўдалося паназіраць за выступленнямі дужых фізічна і моцных духам спартсменаў — цяжкаатлетаў. Я лічу, што асноўныя задачы мерапрыемства — адчуць дух нашага яднання, спорту і калектывізму. Для мяне як для настаўніка вельмі важна, каб моладзь нашай краіны разумела, што сёння модна быць здаровым, прыгожым і моцным.

Сяргей СТОЛЯР

Фота прадастаўлена ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”