Уполномоченный по делам религий и национальностей Республики Беларусь Александр Румак посетил Кореличский район

У ходзе візіту Аляксандр Аляксеевіч правёў прыём грамадзян, падчас якога адказаў на пытанні па рамонце святынь раёна. Усе паступіўшыя пытанні былі растлумачаны ў ходзе абмеркавання.

Пасля Аляксандр Румак сустрэўся са святарамі раёна, дзе абмеркаваў дзейнасць рэлігійных арганізацый.
— Царква павінна дапамагаць у вырашэнні сацыяльных праблем, клапаціцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, спрабаваць паставіць людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю на правільны шлях, — адзначыў прамоўца. — Кожная выратаваная душа важная.
Узнялі на сустрэчы і пытанне ўзаемадзеяння канфесій і дзяржавы.
— У палітычным сэнсе святару нельга станавіцца на чыйсьці бок, — адзначыў Аляксандр Румак. — У храм прыходзяць розныя людзі, і нельга дапусціць расколу сярод вернікаў. Царква павінна імкнуцца аб’яднаць тых, хто прыходзіць у яе.




Пасля сустрэчы са святарамі Аляксандр Аляксеевіч наведаў Петрапаўлаўскую царкву г.п. Карэлічы. Благачынны Карэліцкай акругі, настаяцель храма, протаіерэй Мікалай Орса распавёў кароткую гісторыю святыні, азнаёміў госця з рэліквіямі, якія захоўваюцца ў храме.




Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара