Заведующий сектором спорта и туризма Кореличского райисполкома Александр Голушко: «II Игры стран СНГ станут значимым событием не только в Беларуси, но и за ее пределами»

II Гульні краін СНД, якія адбудуцца ў Беларусі з 4 па 14 жніўня, стануць значнай падзеяй не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Такое меркаванне выказаў загадчык сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Галушка.

На жаль, вядомы лозунг «Спорт па-за палітыкай» ужо даўно забыты. Больш за 40 гадоў таму калектыўны Захад разгарнуў агрэсіўнае цкаванне Савецкага Саюза – гэта здарылася перад адкрыццём Алімпіяды ў Маскве. Падобнае назіраецца і цяпер. Беларускіх і расійскіх спартсменаў не дапускаюць да міжнародных спаборніцтваў, таму II Гульні краін СНД стануць для іх выдатнай магчымасцю паспаборнічаць з сапернікамі з іншых краін, выпрабаваць свае магчымасці, паказаць майстэрства. Акрамя спаборніцкага духу, на такіх мерапрыемствах пануе атмасфера дружбы і адзінства. Спартсмены з краін СНД змогуць пагутарыць ужывую, наладзіць прафесійныя і сяброўскія кантакты, абмяняцца вопытам.

Фізкультуры і спорту ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага, пастаянна развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Таму II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі на самым высокім узроўні. Задача, пастаўленая Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам, — чарговы раз паказаць, што Беларусь — адкрытая і міралюбівая краіна, дзе створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы для людзей, — будзе выканана. Чакаецца ўдзел больш за 6 тысяч чалавек, у тым ліку каля 4 тысяч спартсменаў, 900 трэнераў і 800 суддзяў. І гэта не лічачы балельшчыкаў, якія прыедуць падтрымаць сваіх спартсменаў. Акрамя спартыўных пляцовак, госці з іншых краін змогуць пабываць на культурных і турыстычных аб’ектах, пазнаёміцца з нашай гістарычнай спадчынай і сучаснымі напрацоўкамі.

Радуе, што ў Карэліцкім раёне паспяхова развіваюцца такія віды спорту, як цяжкая атлетыка і гандбол. Нашы юныя спартсмены паказваюць выдатныя вынікі на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Упэўнены, што ў гэтым годзе яны стануць балельшчыкамі на II Гульнях краін СНД, а ў будучыні і  ўдзельнікамі спаборніцтваў такога ўзроўню. Менавіта моладзі трэба будзе ажыццяўляць лозунг аб тым, што спорт па-за палітыкай.

Інна ЛЕЙКА