“Беларуская жнейка” появилась в Малюшичском детском саду

Ва ўстанове адукацыі “Малюшыцкі дзіцячы сад” традыцыйным стала на пачатак навучальнага года афармляць новую тэматычную кампазіцыю. Не выключэннем было і на гэты раз. Так, на пачатак 2023/2024 навучальнага года калектыў установы стварыў зону “Беларуская жнейка”.

У цэнтры тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі ўзвышаецца жнейка, зробленая з саломы, якая ў руцэ трымае старажытную прыладу працы – серп. На заднім плане каласуецца нязжатае поле, якое ўпрыгожваюць белыя рамонкі і блакітныя васількі. Ганарова ўзвышаюцца над зямлёй копы снапоў. Воддаль, пад кустом, стаіць гляк з пітной вадой.

Створаная кампазіцыя нагадвае мінулае нашых продкаў. Праз “Беларускую жнейку” выхавальнікі дашкольнай адукацыі будуць расказваць дзецям аб працы людзей, старажытных прыладах, павазе да хлеба і людзей, чыя праца звязана з вырошчваннем яго.

У адукацыйным працэсе створаная кампазіцыя дапаможа фарміраваць у маладога пакалення каштоўнасцей беларускага народа як асновы міру і стварэння.

Ала УЛАСЕВІЧ