Ирина Осташевич о фильме «На другом берегу»: «Это история о невероятной силе нашего народа»

“На другім беразе” – цудоўны фільм. Спадабаўся мне як простаму чалавеку, так і настаўніку гісторыі. У аснове фільма – лёс простага чалавека на фоне гістарычных падзей. Увогуле, героі фільма – смелыя людзі, гатовыя ісці да канца дзеля шчаслівай будучыні свайго народа, дзеля таго, каб быць разам. На экране яскрава паказана, як людзі змагаліся за права быць беларусамі, гаварыць на сваёй роднай мове, берагчы сваю культуру. У фільме дадзены адказы на актуальныя ва ўсе часы пытанні: «Што значыць быць патрыётам сваёй краіны? » Скрозь усю кінастужку прайшла важная тэма выбару і лёсу. Узнятыя пытанні рыфмуюцца з цяперашнімі запытамі і перажываннямі людзей. Фільм гістарычны, але надзвычай актуальны для сённяшняга часу. Мы гаворым пра тое, што важна захоўваць гістарычную праўду і не даваць нікому права перапісваць яе пад сябе, расказваць пра падзеі мінулага нашай моладзі, вучыць яе берагчы нашу гісторыю. У хуткім часе вучні ўсіх устаноў адукацыі раёна таксама пазнаёмяцца з героямі гэтай кінастужкі. Мяркую, што яе прагляд у кожнага выкліча розныя эмоцыі. Але абыякавымі не пакіне, гэта дакладна.
Кацярына КУКАНАВА