На Кореличчине дан старт патриотическому велопробегу «В единстве — сила» (+видео)
На Карэліччыне дадзены старт патрыятычнаму велапрабегу «У адзінстве — сіла»
@korelichi_news #belarus🇧🇾 #Кореличи #Беларусь #единство #народноеединство #17сентября #велосипед #bicycle #велопробег ♬ CRUISING SAILOR — Fridolin Walcher
11 верасня ў 10 гадзін на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры сабраліся ўдзельнікі патрыятычнага велапрабегу «У адзінстве — сіла» з г.п. Карэлічы і Красненскага сельсавета.
Мітынг адкрыла член пярвічнай арганізацыі РГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» аддзела ідэалагічнай работыі па справах моладзі райвыканкама Ірына Бондарава:
— 17 верасня ў трэці раз наша краіна адзначае Дзень народнага адзінства. Гэтае свята сімвалізуе ідэю нацыянальнай згоды і згуртавання грамадства, у якім усе мы, грамадзяне Беларусі, розных нацыянальнасцей і перакананняў, з’яўляемся адным народам, з агульным гістарычным мінулым і агульным будучым. Наша краіна прайшла праз мноства выпрабаванняў, якія пераадолела дзякуючы народнаму адзінству, галоўнай апоры нашай дзяржавы, заснаванай на любові да роднай зямлі. Сёння на гэтым святым месцы даём старт раённаму велапрабегу ў памяць пра тых, хто змагаўся за мірнае неба над нашай краінай. Няхай Дзень народнага адзінства для кожнага з нас будзе днём усведамлення асабістых адносін да ўмацавання адзінства беларускага народа. Толькі аб’яднаўшыся і згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.
Хвілінай маўчання ўшаноўваецца памяць загінулых на палях вайны.
Да мемарыяла ўскладаюцца кветкі.
Каля помніка загінулым у аграгарадку Турэц шматлюдна. Тут сабраліся і вучні мясцовай школы. У іх руках — кветкі і сцяжкі ў нацыянальных колерах. Вядучая мітынга Жанна Комар называе Дзень народнага адзінства святам патрыятызму, узаемадапамогі і адзінства ўсіх народаў і адзначае, што мы, беларусы, жывём у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям’я, члены якой згуртаваны паміж сабою, з’яўляюцца апорай адзін для аднаго.
Старшыня Турэцкага сельвыканкама Сяргей Барычэўскі, паведаўшы пра гісторыю Дня народнага адзінства, расказаў пра магутнасць роднай Беларусі, якая з кожным годам усё больш развіваецца, пра яе дасягненні ведаюць далёка за яе межамі. Прадстаўнік мясцовай улады пажадаў удзельнікам мітынгу мірнага неба, дастатку кожнаму дому, шчасця і здароўя. І каб ніхто і ніколі не змог парушыць спакой на зямлі.
Настаўніца мясцовай школы Таццяна Гарох назвала гэтае свята зоркай і светачам і пажадала, каб мы, беларусы, жылі дружнай сям’ёй, каб дзеці вучыліся ў школе, а наша краіна квітнела з кожным годам. «Мы верым у сілу адзінства і праўды, і крочым плячом да пляча», — гучалі вершаваныя радкі з вуснаў вучняў. Да помніка ўскладаюць кветкі.
Велапрабег прадаўжаецца. Наступны прыпынак у Міры. Тут былі наведаны два святыя месцы — брацкая магіла па вуліцы Чырвонаармейскай і месца масавага знішчэння мірнага насельніцтва па вуліцы Танкістаў. Старшыня Турэцкага сельвыканкама Сяргей Барычэўскі перадае агонь як сімвал міру і стварэннястаршыні Мірскага сельвыканкама Аляксандру Маркевічу са словамі: «У адзінстве — наша сіла». Гаспадар мірскай зямлі ў сваю чаргу адзначыў, каб карэліччане былі адзіныя і непераможныя, а вучням пажадаў добра вучыцца і праслаўляць родную Беларусь.
Слова — удзельнікам велапрабегу:
Аксана КЛІНЦЭВІЧ,
сакратар прыёмнай СВК «МАЯК-Заполле»:
— Велапрабег для мяне — гэта магчымасць наведаць помнікі загінулым на вайне і душой дакрануцца да гісторыі роднага краю. Мы, маладыя, павінны памятаць і шанаваць мінулае. Нашы дзяды заваявалі мір на зямлі, а гэта самае галоўнае, пра што трэба памятаць на сучасным этапе.
Наталля ГАЛУШКА,
старшыня ДУ «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб»:
— У гэты сонечны асенні дзень я са сваімі аднадумцамі наведваю помнікі, якія ўслаўляюць баявыя поспехі нашага народа. Трэба ўшаноўваць людзей, якія змагаліся за мір на зямлі. Мы павінны быць прадаўжальнікамі добрых традыцый і прыкладам сумленнай працы, паважаць прадстаўнікоў старэйшага пакалення.
Юлія БАРТОШ,
галоўны бухгалтар КУСП «Чарняхоўскі-Агра»:
— Вельмі добра, што раённы велапрабег прысвечаны Дню народнага адзінства, і мы можам да яго далучыцца, каб заставацца адзінадушнымі ў сваіх памкненнях да міру на зямлі. Гэта важная падзея для нас усіх. Для маладых — гэта даніна памяці і падстава быць заўсёды разам.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота і відэа Сяргея СТОЛЯРА