В Кореличском районе проводится сев озимых зерновых, уборка сахарной свеклы и кукурузы

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама паведамляюць, што з 6 верасня ўсе гаспадаркі раёна прыступілі да масавай сяўбы азімых зерневых. Перад аграрыямі стаіць задача завяршыць сяўбу да 30 верасня. План азімай сяўбы складае 13 300 га, з якіх плануецца засеяць 2150 га ячменем, 2060 га трыцікале, 8520 га пшаніцай, 570 га жытам. На зялёны корм плануецца пасеяць 480 га азімых зерневых збожжавых і 450 га свірэпіцы. Спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін штодня здзяйсняюцца праверкі якасці сяўбы (пратручванне насення, норма высеву, глыбіня закладкі насення, падрыхтоўка глебы). Каб укласціся ў тэрміны і завяршыць сяўбу да 30 верасня, трэба сеяць па 502 га ў дзень. Прадпрыемствамі раёна заарана 6074 га глебы пад сяўбу азімых зерневых, што складае 44% ад плана. Лідарамі з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле” (71%), ДП “Царука” (65%) і СВК “Свіцязянка-2003” (45%).

На зерне пасеяна 1513 га, з якіх 1316 га пшаніцы, 20 га трыцікале, 177 га ячменю. На зялёны корм аграрыі пасеялі 648 азімай свірэпіцы (144%).

На прадпрыемствах ідзе ўборка грэчкі. Абмалочана 80 га (30%) з ураджайнасцю 25,1 ц/га. Працягваецца ўборка саломы зерневых і зернебабовых. Усяго вызвалена 15 663 га палёў (90%).

Гаспадаркам раёна трэба ўбраць 5248 га кукурузы на сілас. На 8 верасня ўсе гаспадаркі прыступілі да ўборкі царыцы палёў. Убрана 694 га (13%). Перад аграрыямі стаіць задача ўбраць культуру да 15 кастрычніка. Лідарамі па тэмпах уборкі з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле” (30%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (28%), і “Племзавод Карэлічы” (20%). Па ўраджайнасці ў лідарах ДП “Племзавод Карэлічы”(504 ц/га), СВК “Маяк-Заполле” (469 ц/га), ДП  “Малюшычы” (396 ц/га).

Актыўнымі тэмпамі ідзе ўборка цукровых буракоў. Аграрыям раёна трэба ўбраць 3446 га, выкапана 3% з ураджайнасцю 427 ц/га. Лідарамі па тэмпах уборкі з’яўляюцца ДП «Лукі-Агра» (7%), «Малюшычы» (7%), СВК «Жухавічы» (5%).

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 16,34 ц кармавых адзінак. Нарыхтавана 4 994 т сена — 54% да плана, 133 255 т сенажу — 82% (у тым ліку з кансервантамі 126 398 т) і 27 191 т сіласу — 16%.

Сяргей СТОЛЯР