Наталья Шпаковская: «Фильм превзошел ожидания»
Фільм “На другім беразе”, безумоўна, спадабаўся. Асабліва па душы прыйшліся моманты барацьбы чалавека за сваю краіну. Сама кінастужка напоўнена неверагодным патрыятызмам і паказвае кожнаму, што значыць быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны. Тут ёсць усё, што блізка чалавеку: страта блізкіх, умацаванне веры ў справядлівасць, калі згублена надзея, знаходжанне сэнсу жыцця, калі прыходзіць каханне. У аснову пакладзена гісторыка-палітычная тэма акупацыі часткі Заходняй Беларусі польскай імперыяй, паказаны адзін з самых жорсткіх гістарычных перыядаў беларускага народа, калі ў нас спрабавалі адабраць родную мову, культуру, традыцыі, веру. На мой погляд, пасля прагляду фільма многія ўсведамляюць, як важна берагчы мір на роднай зямлі для таго, каб ніколі больш не паўтараліся такія трагічныя падзеі ў гісторыі нашай Беларусі.