Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем библиотек

 

З прафесійным святам вас! Ваша прафесія знаходзіцца ў тым пункце чалавечага жыцця, у якім штодзённа перасякаюцца радасць і смутак, дабро і зло, свет кніг і свет людзей. І на гэтым скрыжаванні стаіць бібліятэкар, побач з якім хочацца станавіцца лепшым, чытаць і думаць.
Ганарымся, што сёння ў бібліятэках Карэліччыны працуюць высока-кваліфікаваныя спецыялісты. Ваша ініцыятыва, пастаянны пошук новых формаў і метадаў работы, творчыя адносіны да сваёй прафесіі спрыяюць захаванню гуманітарнай спадчыны чалавецтва, далучэнню людзей да скарбніцы сусветнай і айчыннай культуры, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Прыміце словы шчырай удзячнасці за вашу працу, за тое, што працягваеце берагчы веды, назапашаныя стагоддзямі. Няхай у вашай бібліятэцы заўсёды будзе шмат чытачоў, тых, што любяць і шануюць кнігі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў