В агрогородке Турец прозвучал первый звонок
На святочнай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў у Турэцкай СШ, сабраліся вучні, бацькі і госці свята. Пад урачыстую музыку прадставілі галоўных герояў сённяшняга свята — чацвярых хлапчукоў-першакласнікаў, якія прыйшлі на лінейку ў кампаніі бацькоў, першай настаўніцы і тых, для каго сёння першы званок гучаў у апошні раз.
На свяце выступіў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня РА ГА «Белая Русь», Яўген Чычкан:
— Заўсёды прыемна прыходзіць у гэты дзень у школу, бачыць твары адпачылых, набраных сіл і энергіі, вучняў. Жадаю вам, хлопцы быць дапытлівымі, настаўнікам — натхнення, а бацькам — цярпення.
Яўген Мікалаевіч падарыў установе адукацыі грашовы сертыфікат ад партыі “Белая Русь” і ўручыў першакласнікам падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігу «Мая Радзіма Беларусь».
Таксама павіншавала вучняў школы намеснік старшыні КСУП “Чарняхоўскі-Агра” па ідэалагічнай рабоце Алена Макар, якая падзякавала старшакласнікам, якія летам працавалі на прадпрыемстве, дапамагалі аграрыям прыбіраць ураджай. Ад імя прадпрыемства першакласнікам падарылі партфелі першакласніка. На высокія адзнакі і поспехі ў вучобе блаславіў вучняў айцец Андрэй.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара