В Мирском государственном колледже состоялась диалоговая площадка «БРСМ: 21 год вместе».

З навучэнцамі каледжа пагутарылі першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Андрэй Есін, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан і першы сакратар РК ГА “БРСМ”  Аксіння Ждан.

Пачынаючы сустрэчу, Аксіння Ждан распавяла аб дзейнасці райкама “БРСМ”. На Карэліччыне ў радах Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 863 маладых чалавекі:

— Мы актыўна працуем з моладдзю па розных напрамках, — сказала маладзёжны лідар раёна. — Спадзяюся, што вы і надалей падтрымаеце нашы ініцыятывы, і у сваю чаргу будзем чакаць ініцыятывы ад вас.

Андрэй Есін больш падрабязна спыніўся на гісторыі “БРСМ”, які 6 верасня адзначыў 21-ы дзень нараджэння, расказаў аб студатрадаўскім руху і пацікавіўся ў навучэнцаў умовамі пражывання ў інтэрнаце.

— Цяпер у вас такі ўзрост, калі вы можаце праявіць сябе з лепшага боку, каб вас заўважылі, запрасілі на працу, прапанавалі нешта цікавае. Адважвайцеся! — заклікаў прысутных Яўген Чычкан.

Яўген Мікалаевіч распавёў навучэнцам каледжа аб самым маладым дзяржаўным свяце — Дні народнага адзінства, які ў гэтым годзе будзе адзначацца ў трэці раз, пазнаёміў з гісторыяй гэтай даты.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара