Депутат Палаты представителей Национального собрания Александр Сонгин: «Наша сила — в единстве стран СНГ»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку. Сустрэча паказала, што нават сярод краін Садружнасці існуе мноства пытанняў, якія трэба вырашаць аператыўна і на доўгую перспектыву, – лічыць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Сонгін.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць стварэння Садружнасці, бо яна дазволіла не дапусціць разрыву сувязей паміж краінамі пасля развалу Савецкага Саюза. Гэта не задавальняла і сёння не задавальняе заходніх канкурэнтаў, якія па гэты дзень не пакідаюць спробаў расхістаць нас, аслабіць і падпарадкаваць сваім інтарэсам.
Сёння трэба сказаць пра тое, што некаторыя краіны змянілі сваё стаўленне да сяброўства ў ім або змянілі сваю пазіцыю па ўдзелу ў тых ці іншых дакументах, якія былі падпісаны ў рамках Садружнасці. Так, Малдова і Украіна ўжо на працягу доўгага часу не прымаюць удзел у пасяджэннях, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове.
Перад СНД стаіць адна з важных задач – узмацняць развіццё постсавецкай прасторы, узгадняць пазіцыі па тых ці іншых напрамках, і гэта не толькі эканамічныя пытанні, якія ўзнікаюць, гэта яшчэ і моўныя праблемы. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні назваў вельмі своечасовай і запатрабаванай ініцыятыву Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева аб заснаванні міжнароднай арганізацыі па рускай мове.
“Мы сёння ўсе размаўляем на рускай мове, таму не так востра адчуваем гэтую каласальную праблему. А паглядзіце на моладзь у нашых рэспубліках. Многія размаўляюць на рускай мове горш і слабей, чым на англійскай і іншай мове. Руская мова – гэта мова міжнацыянальных зносін. Мы былі доўгі час у адзінай дзяржаве. У ёй часцінка не толькі рускіх і беларусаў, а і азербайджанцаў, узбекаў, таджыкаў і народаў іншых нацыянальнасцей”, — сказаў Прэзідэнт.
Што датычыцца эканамічных пытанняў, то хочацца адзначыць, што быў зроблены акцэнт на ўзаемным гандлі, санкцыях, якія ўведзены ў дачыненні да Беларусі і Расіі недружалюбнымі краінамі. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што Беларусь у адказ на эканамічны ціск сумесна са сваімі саюзнікамі, перш за ўсё з Расіяй, кансалідавала сілы для ўстойлівага эканамічнага развіцця. Дзякуючы гэтаму, захавана макраэканамічная і фінансавая стабільнасць, забяспечаны выхад на траекторыю росту. “Ды і Расія добра ўзварухнулася і па многіх напрамках эканамічнага развіцця стала на парадак больш самадастатковай. А калі б мы разам, Садружнасцю, плячо ў плячо паставілі заслону гэтым страшылкам заходнім, нашы агульныя вынікі былі б значна вышэйшыя,” – упэўнены беларускі лідар.
— Мы сёння шукаем выхады на рынкі іншых краін. Лічу вельмі правільным накірунак, якім ідуць і Кіраўнік нашай дзяржавы, і Прэзідэнт Расіі, – гэта супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. Гэта шматвектарнасць, бяздонны рынак тавараў і паслуг. Такім чынам, на чале кута – супрацьдзеянне санкцыям і адзінства краін СНД, іх бяспека, падтрымка і салідарнасць.
Кацярына КУКАНАВА