Делегат Первого Всебелорусского народного собрания Анна Мамончик: «Судьбу страны решать народу»
19-20 кастрычніка адзначаецца гадавіна падзеі, якой наканавана было стаць гістарычнай. Гэтымі днямі ў 1996-м годзе ў Беларусі было ўпершыню праведзена знакавае мерапрыемства, якое паклала пачатак, па сутнасці, новаму палітычнаму інстытуту, — Першаму Усебеларускаму народнаму сходу.
27 гадоў таму ў мінскім Палацы спорту сабраліся 4740 дэлегатаў, сярод якіх, былі і прадстаўнікі Карэліччыны.
Сама назва дакладу Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс” абумовіла не толькі сутнасць новага палітычнага інстытута незалежнай Беларусі, але і магістральны сэнс усяго грамадска-палітычнага жыцця суверэннай Беларусі.
Вынікам Народнага сходу стала прыняцце першай у гісторыі суверэннай Беларусі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Народнае веча таксама прыйшло да высновы, што краіне трэба больш працаваць на экспарт, будаваць жыллё і развіваць аграпрамысловы комплекс. Справядлівасць гэтых высноў і сёння ніхто не зможа аспрэчыць.
ВАЧЫМА ВІДАВОЧЦЫ
Ганна Мамончык, былы намеснік дырэктара Жухавіцкай СШ па вучэбнай рабоце, у 1996-м была абрана дэлегатам Першага Усебеларускага народнага сходу.
— Гэта быў час, калі толькі пачалося станаўленне Беларусі ў новым статусе самастойнай дзяржавы. Як развівацца і адстойваць сваю незалежнасць, адзінага меркавання на гэты конт тады не было. Даклад Прэзідэнта на сходзе прынялі з вялікай увагай, шмат было яго абмеркаванняў сярод удзельнікаў. З пазіцыі мінулых з таго часу гадоў усё больш пераконваюся, наколькі своечасовым быў той сход. На ім Прэзідэнт змог пераканаць дэлегатаў у слушнасці сваіх прапаноў, а потым і ўвесь народ у неабходнасці далейшага развіцця Беларусі як самастойнай дзяржавы, у неабходнасці ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Для Кіраўніка дзяржавы была важная народная падтрымка, але і для народа было важна разумець, куды мы ідзём, і бачыць лідара. Большасць дэлегатаў з’ядналіся вакол вылучанай праграмы Прэзідэнта — і ў далейшым панеслі яе ідэі ў свае працоўныя калектывы, у масы.
Кацярына КУКАНАВА