Кореличский район принял эстафету мероприятий к 100-летию создания службы участковых инспекторов милиции
12 кастрычніка Гродзеншчына прыняла эстафету мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 100-гадовага юбілею ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі.
Адпраўной кропкай падарожжа стаў гарадскі пасёлак Мір. Тут сабраліся дэлегацыі ўчастковых інспектараў міліцыі і ўпраўленняў аховы правапарадку і прафілактыкі з усіх рэгіёнаў Беларусі на чале з намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргеем Красуцкім, які курыруе арганізацыю работы ўчастковых інспектараў міліцыі рэспублікі, і начальнікам ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыем Астрашэўскім.
Служба ўчастковых патрабуе пастаяннай увагі і высокай самааддачы. Яны бліжэй за ўсіх да грамадзян, а значыць, іх удзел неабходны часам у кругласутачным рэжыме, без выхадных і святаў. Менавіта з гэтай прычыны напярэдадні прафесійнага свята ў краіне распрацаваны шэраг мерапрыемстваў для прадстаўнікоў гэтай прафесіі, дзе яны змогуць правесці час разам, бліжэй пазнаёміцца з калегамі з розных рэгіёнаў рэспублікі і наведаць гістарычныя і культурныя месцы нашай краіны.
На Карэліччыне гасцей віталі начальнік аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама Аляксей Гаўрош і першы намеснік начальніка Вадзім Палякоў. Яны выказалі спадзяванне, што ўсе ўдзельнікі ўрачыстых і культурных мерапрыемстваў атрымаюць масу ўражанняў, якія стануць для кожнага яркім момантам напярэдадні векавога юбілею службы.
Затым для прысутных была арганізавана экскурсія па замкавым комплексе “Мір”, падчас якой удзельнікі дэлегацыі змаглі пранікнуцца аўрай мінуўшчыны ў старажытных сценах Мірскага замка.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў праклалі цэлы маршрут, падчас якога на працягу двух дзён яны наведаюць святыні Гродзеншчыны.
— Падобныя мерапрыемствы станоўча адбіваюцца на духоўным састаўляючым супрацоўнікаў унутраных органаў, якія ў паўсядзённай рабоце сутыкаюцца з мноствам стрэсавых сітуацый. Думаю, што кожны, хто прыняў ўдзел у паездцы, атрымае эстэтычную і духоўную асалоду. Гродзенская вобласць багатая святымі месцамі, славіцца помнікамі даўніны, якія наведаюць калегі. Думаю, што гэтае пачынанне стане добрай традыцыяй, бо такія мерапрыемствы безумоўна, узмацняюць карпаратыўны дух, умацоўваюць прэстыж службы ўчастковых інспектараў міліцыі, – адзначыў Вадзім Палякоў.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара