Многодетная мама из г.п. Кореличи Вероника Кулак приняла участие в торжественном приеме от лица председателя облисполкома Владимира Караника, приуроченном к Неделе родительской любви

Ва ўрачыстым прыёме ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка прыняла ўдзел маці чацвярых дзяцей з г.п. Карэлічы Вераніка Кулак.

Вераніка Леанідаўна засталася ў захапленні ад сустрэчы і падзялілася  сваімі ўражаннямі:

— Крыху хвалявалася, калі ехала на сустрэчу са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам. Прыемна, што ўсё атрымалася па-дамашняму цёпла і ўтульна, сабраліся такія ж шматдзетныя сем’і, у якіх на першым месцы выхаванне дзяцей, іх здароўе і поспехі.

Для шматдзетных сем’яў была арганізавана сустрэча з настаяцельніцай Свята-Раства-Багародзічнага манастыра ігуменняй Гаўрыілай, і матушка пагутарыла з намі аб шчаслівай сям’і і яе ролі ў пабудове моцнай дзяржавы.

Сустрэча са старшынёй аблвыканкама прайшла ў палацы Тызенгаўза ў Гродне на пазітыўнай ноце, у ёй было шмат прыемных момантаў. Дачка Ангеліна выступіла перад удзельнікамі сустрэчы з вершам «Сараканожка». Гасцям спадабалася, сам Уладзімір Сцяпанавіч усміхаўся. Наша карціна «Казка ў маёй сям’і» заняла ганаровае месца ў выставачнай зале палаца.

Вялікае ўражанне аказала прамова Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка. Ён змог сказаць асаблівыя словы пра кожную сям’ю, выказаў у наш адрас  шмат добрых слоў. Як маці, асабліва ганаруся тым, што мая дачка Ангеліна прадэманстравала свае таленты, і яе паслухалі і ацанілі шматдзетныя сем’і Гродзеншчыны. Гэта  ўсяляе надзею, што пра дзяцей і ў далейшым будуць праяўляць клопат і цікавасць да іх талентаў.

Галіна СМАЛЯНКА