Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Эльвира Сороко: «Забор, построенный Польшей, разделил не только Беловежскую пущу, но и народы»

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Яшчэ зусім нядаўна многія з нас ахвотна і часта наведвалі суседнюю Польшчу, дзе амаль у кожнага знаходзіліся сваякі, сябры і проста добрыя знаёмыя. З задавальненнем сустракалі грамадзян суседняй краіны на беларускай зямлі. На жаль, апошнім часам адносіны паміж нашымі краінамі цёплымі ніяк не назавеш.

Хоць мы па-ранейшаму рады бачыць польскіх гасцей у нас у Беларусі і робім усё магчымае, каб умацаваць сяброўскія адносіны паміж народамі, але вось пра польскі бок гэтага сказаць нельга. Напружанасць на польска-беларускай мяжы нарастае, а ўзведзены палякамі плот працягласцю каля 190 кіламетраў падзяліў не толькі ўнікальны прыродны комплекс Белавежская пушча, але і выбудаваў мяжу недаверу і адчужанасці паміж народамі Беларусі і Польшчы, падзяліўшы іх калючым дротам. Каму гэта трэба? Ну ўжо дакладна не нам!

У нядзелю, 15 кастрычніка, у Польшчы пройдзе рэферэндум, на якім будуць абмяркоўваць пытанне аб ліквідацыі загараджальнага плота на польска-беларускай мяжы. Грамадзянам Польшчы прапануюць вырашыць, ці трэба захаваць гэтую агароджу або яе трэба будзе ў бліжэйшы час знесці. Хочацца верыць, што ў большасці палякаў усё ж такі прысутнічае здаровы сэнс і гэта дазволіць прыняць узважанае рашэнне і захаваць для будучых пакаленняў як унікальны рэліктавы лес, так і добрасуседскія адносіны.