Галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Юлія Ліхута атрымала Падзяку ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама

У Шчучынскім раёне прайшоў семінар, прысвечаны Міжнароднаму дню турызму, у якім прынялі ўдзел спецыялісты абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, што займаюцца прасоўваннем і развіццём турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі семінару пабывалі ў палацы Друцкіх-Любецкіх, прадпрыемстве “Праймілк”, дзе перапрацоўваюць малочную сыроватку для вытворчасці кандытарскіх вырабаў і дзіцячага харчавання, наведалі Музей халоднай вайны “Бункер-77”, Дом паляўнічага, аграсядзібу “Даліна Зарэчная”, дзе лепшым спецыялістам турыстычнай галіны вобласці былі ўручаны ўзнагароды і падзякі.

Галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Юлія Ліхута атрымала Падзяку ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама за значны ўклад у развіццё турызму Гродзенскай вобласці.

— Семінар — добрая магчымасць даведацца пра нешта новае, пачуць пра незвычайныя падыходы да працы, набрацца вопыту ў калег з іншых раёнаў, — кажа Юлія Ліхута. — Прыемна было атрымаць падзяку, гэта сведчанне таго, што мы працуем паспяхова, выконваем карысную справу. А яшчэ гэта стымул развіваць новыя метады і прыёмы работы.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара