Кореличский ФСК приглашает в тренажерный зал, на занятия по фитнесу и бильярду

У Карэлічах, на базе былога прафліцэя, у кастрычніку адкрылася трэнажорная зала. Гэта значная падзея ў спартыўным жыцці пасёлка, бо сучасныя трэнажоры з’яўляюцца выдатным інструментам для падтрымання здароўя, фарміравання прыгожага цела і, незалежна ад узросту, трэніруюць вынослівасць і развіваюць сілавыя якасці.

Для карэліцкіх аматараў спорту даступны 9 трэнажораў, накіраваных на развіццё розных груп мышцаў, і спартыўныя снарады — штангі, гантэлі, гіры. Некаторыя трэнажоры абсталяваны дысплеямі з устаноўкай часу, нагрузкі, дыстанцыі і іншых важных паказчыкаў. Таксама для наведвальнікаў даступны більярд, які каштуе 2,50 руб.

Працаваць трэнажорная зала будзе з панядзелка па пятніцу, з 18.30 да 20.00, кошт разавага наведвання для дзяцей ад 12 да 14 гадоў каштуе 1,5 рубля, для дарослых — тры рублі.

На бегавой дарожцы намотвае кіламетры вадзіцель Ярэміцкага паста Карэліцкага РАНС Віктар Лейка. Пасля трэніроўкі мужчына кажа, што адкрыццё залы — знакавая падзея для райцэнтра:

— Я прыходжу сюды, каб размяцца перад трэніроўкай з вялікай вагой, гэта вельмі важна.

— Для тых, хто займаецца цяжкай атлетыкай, зала вельмі добрая, — кажа начальнік Міратыцкага ПАВП № 12, трэнер Карэліцкай ДЮСШ Дзмітрый Бязмен. — Я займаюся паўэрліфтынгам, таму з задавальненнем наведваю залу. Хочацца, каб сюды прыходзіла больш людзей, бо гэта вельмі важна — падтрымліваць сваё цела ў форме.

— Акрамя заняткаў у трэнажорнай зале, жыхары раёна могуць займацца ў секцыі фітнесу, — кажа старшыня Карэліцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Наталля Галушка. — Зараз праходзіць набор у фітнес-групу. Жадаючыя запісацца могуць патэлефанаваць па нумарах: 75-2-55, 75-2-54 з панядзелка па пятніцу.

 Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара