На Кореличчине продолжаются осенние полевые работы. В лидерах по урожайности сахарной свеклы — СПК «Свитязянка-2003»
На Карэліччыне працягваюцца асеннія палявыя работы. Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 14 лістапада, поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. Работнікі сельскай гаспадаркі ўбралі 3191 га (план 3446 га, выканана 93%). Накапана 157 171 т з ураджайнасцю 493 ц/га. На прыёмныя пункты вывезена 130 369 т. У лідарах па ўраджайнасці СВК “Свіцязянка-2003” (785 ц/га), “Жухавічы” (588 ц/га) і “Маяк-Заполле” (570 ц/га), па валавым зборы — ДП “Лукі-Агра”, дзе накапалі 31 413 т, СВК “Жухавічы” (23 500 т) і “Маяк-Заполле” (22 458 т).
Аграрыі раёна правялі зяблевую апрацоўку глебы на 10 213 га (план у 16 666 га выкананы на 61%). За дзень працаўнікі прадпрыемстваў апрацоўваюць 240 га. У перадавіках — СВК “Свіцязянка-2003” і ААТ “Карэлічы-Лён”, дзе апрацавана 100% глебы, а таксама СВК “Маяк-Заполле” (98%). Хімічная праполка выканана на 6 517 га (план — 13 300 га, выкананы на 49%), гербіцыды ўнесены на 14 896 га (план выкананы на 117%).
Прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 203,1 тысяч тон арганічных угнаенняў (41% ад плана), на палі вывезена 174,2 тысячы тон, унесена 77,3 тысячы тон.
З пачатку года аграрыямі раёна правапнавана 843,2 га глебы (89%).