В Кореличах проведена спортландия среди молодых инвалидов-посетителей ЦСОН Кореличского района

У фае Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці праведзена спартакіяда сярод маладых інвалідаў — наведвальнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна.
Яе арганізатар — ДУ «Карэліцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб».

Удзельнікі спартыўнага мерапрыемства паказалі свае здольнасці ў розных відах рухальнай актыўнасці. Аб’ядналіся ў дзве каманды, але па выніках спартакіяды перамагло сяброўства.

Загадчык сектара спорту і турызму раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Галушка выказаў задаволенасць тым, што яе ўдзельнікі праяўляюць актыўнасць і трымаюцца ў спартыўнай форме. Пажадаў ім ісці наперад і пераадольваць жыццёвыя цяжкасці, заўсёды заставацца здаровымі і жыццярадаснымі. Аляксандр Аляксандравіч уручыў ім Граматы сектара спорту і турызму райвыканкама за актыўны ўдзел.
Удзельнікі спартакіяды атрымалі і салодкія прызы.

Аксана ХВАСЬКО,
удзельніца спартакіяды:
— Мне спадабалася спартакіяда. Асабліва рухацца, быць адной камандай, калі кожны ўдзельнік уносіць свой уклад у агульную скарбонку. Сёння пераможцаў няма, перамагло сяброўства. Застаўся добры настрой і жаданне ўдзельнічаць у мерапрыемствах. Трэба заўсёды сябраваць са спортам.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ