Главные события 2023 года в Кореличском районе
Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены Мірскай батлейцы.
У СВК “Свіцязянка-2003” уведзены ў строй новы цялятнік на 200 галоў маладняку БРЖ.
Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў адзначыў 20-годдзе.
У Карэліцкім раёне адбылася дабрачынная акцыя для пажылых людзей «Ад усёй душы».
28 студзеня 68 адзінаццацікласнікаў здалі рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен.
У СВК “Жухавічы” адкрыта новая малочна-таварная ферма на 610 дойных галоў.
Вучаніца СШ № 1 г.п. Карэлічы Ксенія Кузьміч стала лепшым варатаром Рэспубліканскай спартакіяды дзіцяча-юнацкіх школ па гандболе.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік правёў у Карэліцкім раёне прэс-канферэнцыю і перадаў капсулу міру на 25-гадовае захоўванне замкаваму комплексу “Мір”.
Вучаніца СШ г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай Яна Філончык атрымала дыплом трэцяй ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры.
Вучань СШ № 1 г.п. Карэлічы Яраслаў Кандрусік перамог на адкрытай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука перамагаць”
У Карэлічах адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” ў рамках беларуска-расійскага праекта “Цягнік Памяці”. Пераможцамі сталі Карына Кот, Злата Марушка і Аляксандра Утлік.
У аграгарадку Турэц адкрылі памятны знак воіну-інтэрнацыяналісту Георгію Татуру.
Выйшаў у свет першы зборнік вершаў жыхаркі г.п. Карэлічы Марыі Палуян “Няма ў жыцця чарнавікоў…”
Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці сталі: сярод гаспадарак раёна — СВК “Свіцязянка-2003”, сярод арганізацый будаўніцтва, прамысловасці, транспарту, сувязі і сферы паслуг — ААТ “Карэлічы-Лён”, сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў — Красненскі сельскі выканаўчы камітэт.
Каманда ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” Лукскай сярэдняй школы заняла першае месца ў абласных спаборніцтвах “Зімовы разведатлон”.
Карэліцкія хакеісты 2007-2008 гадоў нараджэння сталі бронзавымі прызёрамі абласных спаборніцтваў “Залатая шайба”.
СВК “Свіцязянка-2003” у шосты раз занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару.
Дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук удастоены звання “Чалавек года Гродзеншчыны”.
Да Дня Перамогі 20 чалавек атрымалі матэрыяльную дапамогу. Сярод іх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, члены сем’яў загінулых ваеннаслужачых, інваліды з дзяцінства ў выніку ранення.
Трактарыст-машыніст СВК “Маяк-Заполле” Мікалай Сялецкі ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
6 мая, напярэдадні Дня Перамогі, Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч наведаў Карэліцкі раён. Ён сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў і ўсклаў кветкі да мемарыяльнага комплексу “Зорка” і да памятнага знака на полі імя Яна Фогеля.
У сярэдняй школе г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай пабудавалі міні-футбольнае поле са штучным пакрыццём.
У КСУП “Малюшычы” адкрылі міні-пякарню па вытворчасці хлеба-булачнай прадукцыі.
Навучэнец Мірскага дзяржаўнага каледжа Марк Дзмітровіч заняў другое месца ў Рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства ProfSkills 2023.
Спартсмены клуба па шатакан каратэ-до “Белы тыгр” на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Зэльве заваявалі 9 медалёў, з іх 4 залатых.
Прэмія Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта імя Ігната Дамейкі прысуджана вучаніцы СШ г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай Яне Філончык і вучаніцы СШ № 1 г.п. Карэлічы Лізавеце Шавейка.
На Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Белагра-2023” малочная карова трэцяй лактацыі па мянушцы Ціяра з СВК “Свіцязянка-2003” заняла трэцяе месца.
Чацвёра выпускнікоў сярэдніх школ раёна сталі залатымі медалістамі.
Легендарны фестываль “Музычныя вечары ў Мірскім замку” пасля доўгага перапынку вярнуўся на Карэліччыну.
Карэліцкае РУП ЖКГ заняло першае месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства сярод рабочых зялёнага будаўніцтва “Кветкавыя фарбы “Дажынкі-2023”.
Каманда ваенна-патрыятычнага клуба “Віцязь” Лукскай сярэдняй школы заняла другое месца ў абласным этапе ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца”.
1 ліпеня Карэліцкае ДРБУ-158 адсвяткавала 60-гадовы юбілей.
Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Арда адсвяткавала 85-гадовы юбілей.
Напярэдадні Дня народнага адзінства адбыўся міжрэгіянальны аўтапрабег з удзелам прадстаўнікоў Карэліцкага, Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў.
У Карэлічах адкрылася зала цяжкай атлетыкі.
У Карэліцкім раёне з 18 па 22 верасня адбыліся комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
У Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 1 верасня пачало работу міжраённае шматпрофільнае аддзяленне рэабілітацыі.
У Карэлічах упершыню адбыўся Тыдзень традыцыйнай культуры «Народнаму жыць у вяках».
Карэліцкі раён наведалі члены Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання.
У Карэлічах прайшоў міжрэгіянальны фестываль «ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени».
25 верасня ў царкву Раства Іаана Прадцечы вярнулася Жухавіцкае Евангелле XVI стагоддзя, выдадзенае ў выглядзе факсімільнай копіі.
Аператар па штучным асемяненні свінакомплексу “Лукі” Алена Пасталоўская перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства.
Баксёр з г.п. Карэлічы Аляксей Алфёраў перамог на Кубку Еўрапейскай канфедэрацыі бокса.
Карэліцкі філіял КУП па забеспячэнні палівам “Гроднааблпаліва” заняў першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні філіялаў і прылеглых да іх тэрыторый.
Жухавіцкая сельская бібліятэка перамагла ў намінацыі “Гісторыя Праваслаўя роднага краю” Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання”.
Галоўны бухгалтар КУСП “Чарняхоўскі-Агра” Юлія Бартош выйшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу SuperПРОФІ-2023.
У парку г.п. Карэлічы пабудавана новая летняя эстрада.
Жаночая каманда стала бронзавым прызёрам спартакіяды сельскіх жыхароў «Залаты колас» па валейболе.