Заместитель председателя Кореличского райисполкома Евгений Чичкан: «Чем нам интересен Африканский континент, а мы — ему»

Нядаўняя рабочая паездка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за мяжу стала адной з самых насычаных сёлета. Кітайская Народная Рэспубліка, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты — краіны, з якімі ў Беларусі ўжо склаліся надзейныя партнёрскія адносіны. У Экватарыяльнай Гвінеі і Кеніі нам яшчэ трэба будзе знайсці свае нішы, але галоўнае, што дамоўленасці ўжо ёсць. Галоўнае цяпер — не дапускаць тармажэння і рэалізоўваць праекты, пра якія дамовіўся наш Прэзідэнт са сваімі замежнымі калегамі, — адзначае намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.

Адносіны Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі ўжо даўно носяць узаемавыгадны характар, а вось з краінамі Афрыкі яны толькі пачынаюць фарміравацца. Чым жа цікавы нам Афрыканскі кантынент, а мы — яму?

Цікава, што 65% ворных зямель у свеце знаходзяцца ў Афрыцы. У Экватарыяльнай Гвінеі збіраюць 3-4 ўраджая ў год, аднак перапрацоўка тут амаль адсутнічае, ёсць праблемы з захоўваннем, таму шмат прадукцыі даводзіцца выкідваць. Ім трэба насенняводства, жывёлагадоўля і птушкагадоўля, вытворчасць угнаенняў, перапрацоўка і захоўванне сельскагаспадарчай прадукцыі, пастаўкі харчавання і будаўніцтва аграгарадкоў. Вядома, пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Беларускі бок з гэтым можа дапамагчы. Як і са стварэннем эфектыўнай санітарна-эпідэміялагічнай службы, створанай для людзей, а таксама вытворчасцю лекаў і вакцын. У цэлым выпрацаваны 74 канкрэтныя праекты для рэалізацыі паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй.

Пабываў Прэзідэнт Беларусі і ў Кеніі, якая па праве лічыцца «варотамі» Усходняй Афрыкі: тут размешчаны найбуйнейшыя марскі і паветраны парты, а пасярэдзіне тэрыторыю краіны перасякае лінія экватара. Тут дастаткова высока развіта сельская гаспадарка, апрацоўчая прамысловасць і сфера турызму. У Кеніі маюцца радовішчы золата і срэбра, свінцу і цынку, іншых карысных выкапняў. А значыць нашым спецыялістам у галіне аграпрамысловага комплексу, прамысловасці і геалогіі праца знойдзецца.

13 снежня на нарадзе ў Палацы Незалежнасці наш Прэзідэнт паставіў Ураду задачу: «Нам не патрэбныя турыстычныя паездкі. Нам патрэбныя рашэнні канкрэтных пытанняў». Як дальнабачны і вопытны палітык ён разумее, што Афрыка цяпер вельмі актыўна развіваецца, за ёй — будучыня, таму менавіта цяпер трэба заняць сваю нішу на афрыканскім рынку, бо з часам ён стане насычаней і прабіцца туды будзе складаней.