Александр Былич: «Благодаря помощи депутатов в Кореличском районе появилось несколько новых объектов»

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч сустрэўся з калектывам РУП ЖКГ, дзе расказаў аб выніках 2023 года ў сферы будаўніцтва і змяненнях у выбарчай кампаніі-2024.

Расказваючы пра электаральную кампанію, Аляксандр Анатольевіч заклікаў усіх прысутных прыняць удзел у выбарах, бо толькі аддаўшы свой голас за годнага кандыдата, можна быць упэўненым у заўтрашнім дні:

— За час маёй працы намеснікам старшыні райвыканкама ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу былі выбраны дэпутаты Андрэй Наумовіч, Філіп Богуш, Вольга Папко, Аляксандр Сонгін — дастойныя людзі, якія шмат зрабілі для развіцця нашага раёна. Як прыклад, пабудаваны новы дзіцячы садок у г.п. Мір. Калі б не дапамога дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, невядома, калі б дзеткі пераехалі ў новае памяшканне. Таксама ў прыклад можна прывесці аб’язную дарогу вакол г.п. Мір, якая была пабудавана дзякуючы райвыканкаму і аблвыканкаму, а таксама пры дапамозе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.