Председатель Кореличского райисполкома Геннадий Шатуев провел прием граждан

14 снежня старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў правёў асабісты прыём грамадзян.
На сустрэчы прысутнічала загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская.
Са зваротам да старшыні райвыканкама прыйшла жыхарка г.п. Карэлічы, кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Рэчанька” Галіна Калтунова. Яна выступіла з просьбай аб аказанні дапамогі ў фінансаванні выдання зборніка вершаў члена раённага літаратурнага аб’яднання Васіля Генака.
– Смела пачынайце працаваць над гэтым пытаннем. На публікацыю зборніка будуць выдзелены грашовыя сродкі, – запэўніў Генадзій Шатуеў.
Кіраўнік раёна даручыў сектару культуры райвыканкама аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялаў да выдання.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара