В Кореличском районе на мехмастерских работники продолжают курить в неположенных местах

Традыцыйна мехмайстэрні — месца павышанай небяспекі. Па двары раз’язджаюць шматтонныя сельскагаспадарчыя машыны, праводзяцца шматлікія работы, якія патрабуюць павышанай уважлівасці: падымаюцца на вышыню цяжкія дэталі, ляцяць іскры ад электрычнай зваркі. Руплівыя гаспадары рыхтуюць сваіх жалезных памагатых да будучай пасяўной, бо ведаюць кошт прымаўкі: “Рыхтуй сані летам, а калёсы зімой”.

З-за небяспекі работ на мехмайстэрнях, а таксама таму, што тут захоўваюцца гаруча-змазачныя матэрыялы, гэтае месца пастаянна знаходзіцца ў полі зроку выратавальнікаў. Бо лепш папярэдзіць трагедыю, чым змагацца з яе наступствамі. Супрацоўнікі Карэліцкага РАНС кожны тыдзень праводзяць рэйды па мехмайстэрнях прадпрыемстваў раёна. На большасці правераных аб’ектаў пытанням захавання супрацьпажарнага рэжыму адміністрацыяй надзяляецца належная ўвага: на тэрыторыі майстэрняў абсталяваны месцы для курэння, якія абазначаны спецыяльнай шыльдай.

Зусім іншая сітуацыя на мехмайстэрнях “Аюцавічы” КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, дзе месца для курэння не абсталявана зусім, таму механізатары і рабочыя паляць дзе заўгодна.

— Згодна з Пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, наймальнік абавязаны стварыць спецыяльныя месцы для курэння, у якіх павінна знаходзіцца сметніца, зробленая з негаручых матэрыялаў. Таксама месца для курэння павінна быць абазначана спецыяльнымі шыльдамі, — адзначае начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік.

На адрас КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў. У адносінах да парушальнікаў былі прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння — ад папярэджанняў да штрафаў.

Сяргей СТОЛЯР