Кореличские спасатели подвели итоги 2023 года
Штогод 19 студзеня святкуюць сваё прафесійнае свята беларускія выратавальнікі. 25 гадоў таму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь было зацверджана Палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні прафесійнага свята супрацоўнікі Карэліцкага РАНС сабраліся, каб падвесці вынікі мінулага года і намеціць планы на будучы. Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Віктар Кеса і намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.
Намеснікі начальніка райаддзела далі справаздачу аб праведзенай рабоце ў мінулым годзе, прафесійнай падрыхтоўцы, ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Было таксама даложана аб выніках працы сектара надзора і прафілактыкі і сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.
Віктар Кеса даў аб’ектыўную ацэнку дзейнасці Карэліцкага райаддзела, адзначыўшы, што праблемы, якія ўзнікаюць у карэліцкіх выратавальнікаў вырашальныя, і патрабуюць толькі плённай працы і дасканалага выканання сваіх непасрэдных абавязкаў:
— Я курырую некалькі райаддзелаў і магу адзначыць, што Карэліцкі — у ліку лепшых. Я спакойны за ваш аддзел, бо ведаю, што кожны тут на сваім месцы.
Напярэдадні прафесійнага свята Віктар Кеса павіншаваў выратавальнікаў і ўручыў заслужаныя ўзнагароды: граматай МНС узнагародзілі старшага прапаршчыка ўнутранай службы Віталія Анісіма, нагрудны знак “Выдатнік” атрымаў прапаршчык унутранай службы Павел Лейка, юбілейны медаль “20 год органам і падраздзяленням па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь” быў уручаны маёру Андрэю Мурычанкову, старшым прапаршчыкам Аляксандру Кохану, Мікалаю Наумовічу і Сяргею Слінько, прапаршчыкам Уладзіміру Блашко, Аляксею Матусевічу і Сяргею Раудкатсу. Чарговае званне “старшы прапаршчык” датэрмінова было прысвоена прапаршчыку Аляксандру Янушэўскаму. Падзяку начальніка ўстановы “Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь” атрымалі прапаршчык Аляксей Ракач і сяржант Аляксандр Мялешка.
Акрамя таго, Карэліцкі РАНС узнагароджаны дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “Стылізаваная лаўка МНС” абласнога этапа конкурса “Лепшы арт-аб’ект у стылі МНС”.