Библиотекарь Кореличской районной библиотеки Карина Рыжекова впервые примет участие в голосовании

25 лютага ўпершыню ў нашай краіне пройдзе адзіны дзень галасавання. Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Карэліцкай раённай бібліятэкі Карына Рыжакова расказвае, чаму яна пойдзе на выбары:

— Сёлета я буду галасаваць упершыню ў сваім жыцці. З надыходам паўналецця прыйшло ўсведамленне, што я нясу адказнасць за будучыню сваёй краіны. Будучыня Беларусі залежыць у тым ліку ад людзей, якія будуць прадстаўляць нашы інтарэсы, даносіць нашы праблемы да вышэйшай улады, вырашаць іх. Хацелася б, каб наша дзяржава займала высокі ўзровень на міжнароднай арэне і працягвала шлях мірнага стварэння. Каб Беларусь развівалася, неабходна, каб да ўлады прыйшлі маладыя, энергічныя і перспектыўныя патрыёты сваёй Радзімы. Мой голас на выбарах — гэта будучае маёй краіны. Таму я іду на выбары.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара