В Кореличском районе проводятся прямые линии
15 студзеня 2024 года з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 74-11-98 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Іванаўна ВАЛЯНЦЕЙЧЫК па тэме: «Умовы навучання і заключэння мэтавых дагавораў на навучанне па педагагічных спецыяльнасцях».
16 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00 па тэлефоне 8(0152) 55-97-66 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела персаніфікаванага ўліку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Паўлаўна БЕРТЭЛЬ па тэме: «Змены ў запаўненні і прадастаўленні формы ПЗ-3 «Індывідуальныя звесткі».
17 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00 па тэлефоне 8(0152) 68-33-79 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна КАЛАДЗІНСКАЯ па тэме: «Назначэнне дапамог на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем’яў».
17 студзеня 2024 года з 14.00 да 15.00 па тэлефоне 8(0152) 55-97-30 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Інга Чаславаўна КАВАЛЕВІЧ па тэме: «Пытанні прафесійнага пенсійнага страхавання. Умовы і парадак назначэння прафесійных пенсій. Прадастаўленне кампенсацыі за работу ў асаблівых умовах працы ў выглядзе штомесячнай даплаты да заработнай платы замест прафесійнага пенсійнага страхавання».