25 января в Кореличах состоится правовой прием граждан

25 студзеня 2024 года з 8.30 да 10.30 у Карэліцкім раёне электрасетак «Лідскія электрычныя сеткі»  (г.п. Карэлічы, вул. Гастэлы, 48) і з 11.00 па 13.00 у ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» (г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 8) адбудзецца Дзень прававой асветы, прававой культуры і прафсаюзны прыём грамадзян з удзелам прававога інспектара працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Алега Сяргеевіча ГАЛАВАЧА па тэме: «Пытанні выбарчага заканадаўства».

Грамадзяне могуць задаваць пытанні, якія датычаць растлумачэнняў норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(01596) 7-11-20.