У Карэліцкай раённай бібліятэцы прадстаўлена кніга Святланы Кошур «Праз паціну часу. Сцежкамі свіцязянскай зямлі».

Аўтар запрашае чытача здзейсніць цікавае падарожжа па памятных мясцінах свіцязянскай зямлі, апетай класікамі беларускай літаратуры, каб разам прыадкрыць таямніцы гісторыі роднага краю, навучыцца бачыць сляды даўніны праз паціну часу, даведацца пра лёс таленавітых людзей, якія пакінулі на зямлі свой добры след.

Кніга прызначана настаўнікам, школьнікам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.