У этой сферы женское лицо. В Кореличах отметили 105-летний юбилей социальной службы (+видео)

105-гадовы юбілей сацыяльнай службы Беларусі сабраў у адной зале ўсіх, хто мае дачыненне да адной з самых значных прафесій.

105 гадоў — значная лічба, за якой стаяць вопыт, прафесіяналізм і веды. Прафесія сацыяльнага работніка нялёгкая, у ёй важнымі з’яўляюцца не толькі прафесійныя якасці, але і ясная душа, і чыстае сэрца. Сацыяльная праца належыць да ліку самых гуманных прафесій. Дапамагчы чалавеку, якому гэта патрэбна, падтрымаць яго і падбадзёрыць, выслухаць і даць параду, стаць добрым сябрам — усё гэта ляжыць на плячах сацыяльных работнікаў.

Павіншаваць сацыяльных работнікаў запрасілі старшыню Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава:

— Сярод работнікаў сацыяльнай сферы не можа быць неабыякавых людзей. За больш чым стогадовую гісторыю развіцця ў гэтай сістэме заўжды працавалі людзі, якія неабыякава адносіліся да тых праблем, якія ўзнікалі ў неабароненых слаёў насельніцтва. Хочацца праз вас выказаць словы падзякі людзям, якія заўжды гатовы прыйсці на дапамогу і падтрымаць.

У сваім выступленні Аляксандр Віктаравіч успомніў людзей, якія ўзначальвалі службу сацыяльнай абароны насельніцтва Карэліччыны: Уладзіміра Мікалаевіча Кушаля, Анатоля Васільевіча Слонава, Вячаслава Рыгоравіча Калтунова. Адзначыў выступоўца і працу цяперашняга начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іны Аляксандраўны Богуш.

Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў уручылі галоўным спецыялістам аддзела пенсій і сацыяльных выплат ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Алене Салаўёвай і Але Салавей, загадчыку аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Вользе Жук.

Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў уручылі сядзелцы сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Надзеі Быліновіч.

Наступным для віншавання запрасілі намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана.

— Паважаныя сацыяльныя работнікі, ваша праца вельмі няпростая, і ёй нідзе не вучаць. У вашай сферы працуюць прадстаўнікі розных прафесій, але ўсіх вас аб’ядноўвае адно — любоў да людзей. У вашай рабоце нельга памыляцца, і вы выконваеце свае абавязкі зладжана, на выдатна, за што вам вялікі дзякуй.

Яўген Мікалаевіч уручыў Ганаровыя граматы Карэліцкага райвыканкама галоўнаму спецыялісту аддзела працы і заработнай платы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Сяргею Ламану і загадчыку аддзялення пярвічнага прыёма, аналіза, інфармавання і прагназавання і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Алене Уцінай.

Падзячнае пісьмо Карэліцкага райвыканкама ўручылі галоўнаму бухгалтару ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Кацярыне Алфёравай і юрысконсульту ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Таццяне Санько.

Сацыяльныя работнікі прысвяцілі сябе вельмі важнай і патрэбнай справе — працы з людзьмі, якім неабходна дапамога і падтрымка. Дзякуючы іх дабрыні і спагадлівасці, чуласці і цярпенню ветэраны, інваліды, шматдзетныя сем’і і ўсе тыя, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, пераадольваюць цяжкасці і знаходзяць веру ва ўласныя сілы.

На свята запрасілі тых, хто шмат гадоў прысвяціў сябе сацыяльнай рабоце і сваёй працай, чалавечнасцю, мудрасцю і стойкасцю заслужылі многіх падзяк, ветэранаў сацыльнай службы. Ад імя ветэранаў слова трымаў Вячаслаў Калтуноў, які з лістапада 1990 года па люты 2002 узначальваў аддзел сацыяльнага забеспячэння Карэліцкага райвыканкама, а ў 2000 годзе быў ушанаваны вышэйшай узнагародай Міністэрства сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь “Выдатнік сацыяльнай абароны”.

У сваім выступленні Вячаслаў Рыгоравіч расказаў пра гады сваёй працы і цяжкасці, з якімі сутыкаліся сацыяльныя работнікі ў той няпросты час.

Вялікую ролю ў нашай краіне мае аказанне сацыяльнай дапамогі пажылым людзям і інвалідам, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Слова для віншавання і ўзнагароджання прадаставілі начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іне Богуш.

За ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, значны ўклад у распрацоўку і рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў у дзяржаўнай сацыяльнай палітыцы і ў сувязі са святкаваннем 105-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама ўзнагародзілі спецыяліста па сацыяльнай працы ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Таццяну Даніўка, галоўнага спецыяліста аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Алу Шабан.

За добрасумленную працу, актыўны ўдзел і праяўленую ініцыятыву ў вырашэнні актуальных задач, а таксама ў сувязі са святкаваннем 105-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь Падзяку старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама аб’явілі сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Ірыне Высоцкай, сацыяльнаму работніку ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Ларысе Гімпель, санітарцы ДУСА “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Святлане Тананка і вартаўніку ДУСА “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Рыгору Скачкову.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагародзілі начальніка аддзела Дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Наталлю Гоцка.

Для віншавання на сцэну запрасілі дырэктара ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” Інэсу Сямібратаву.

Ганаровай граматай ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна” ўзнагародзілі інспектара па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Надзею Акіміну, сацыяльнаых работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Алу Калужынскую і Алену Сак.

Для віншавання і ўзнагароджання на сцэну запрасілі старшыню Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталлю Высоцкую.

Граматай Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагародзілі намесніка начальніка — начальніка аддзела працы і заработнай платы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, члена пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Марыю Дасько.

Граматай Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў за шматгадовую працу, высокі прафесійны ўзровень і ў сувязі са святкаваннем 105-годдзя з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь узнагародзілі сацыяльных работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Вольгу Мухіну і Вольгу Лагуту.

Свае музычныя нумары падарылі работнікам сацыяльнай сферы артысты Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Сяргей СТОЛЯР
Відэа аўтара
Фота Іны ЛЕЙКІ