В Кореличском районе продолжается работа по информированию населения о предстоящих выборах

9 студзеня аб маючай адбыцца выбарчай кампаніі 2024 года з калектывам дзіцячага сада №1 г.п. Карэлічы вёў гутарку намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.

Інфармацыйны парадак дня ўключаў ў сябе абмеркаванне навін, якія чакаюць выбаршчыкаў пры правядзенні Адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года. Яўген Мікалаевіч падкрэсліў, што ў Беларусі ўпершыню пройдзе Адзіны дзень галасавання, падчас якога адбудуцца выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання і мясцовыя (абласны, раённы і сельскія ) Саветы 29-га склікання. І пакуль ёсць час, трэба праводзіць інфармацыйную работу сярод насельніцтва, тлумачачы выбаршчыкам, у чым асаблівасць маючых адбыцца выбараў і колькі бюлетэняў трэба будзе запоўніць у райцэнтры і на вёсцы.

Таксама звярнуў увагу прысутных на такія істотныя новаўвядзенні, як забарона рабіць фота ці здымаць на відэа працэс запаўнення бюлетэня, адмену парога яўкі для прызнання выбараў дэпутатаў ніжняй палаты парламента адбыўшыміся, адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой і многія іншыя.

Удзельнікам сустрэчы нагадалі, што ў асноўны дзень галасавання, 25 лютага, аддаць свой голас за дэпутата можна будзе з 8:00 да 20:00. Акрамя таго, будзе арганізавана датэрміновае галасаванне: з 20 па 24 лютага з 12:00 да 19:00. У розных рэгіёнах на выбарах прапануюць розную колькасць бюлетэняў: ад двух да чатырох.
У ходзе дыялогу з калектывам прадстаўнік улады расказаў прысутным пра паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2023 год, даў адказы на хвалюючыя пытанні.