Выхаванцы ДУА «Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна» адзначылі беларускае свята «Шчодрык»
Зіма ў вёсцы-час асобы: гаспадарка дагледжана, а ўраджай у склепе ды гумне, наступае час святаў.
Беларускае свята «Шчодрык» (Щадрец), адзначаюць у студзені. Шмат гадоў таму так святкавалі Новы год, але змена каляндара ўнесла свае карэкціроўкі.
На Шчадра трэба шчадраваць! Вось і сёння выхаванцы ДУА » Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна» сумесна з іерэем Анатолем Шэлестам спявалі калядныя песні, расказвалі вершы,вадзілі карагоды,а гульні «Падушачка», «Год,год,каза!»,»Мядзведзь «, «Калядная зорка» дапамаглі бавіць час!
Добра,калі ёсць магчымасць падтрымліваць беларускія звычаі! Са святам!
Л.М. Бернацкая