15 февраля общественный актив поздравил мать погибшего воина-интернационалиста Сергея Филончика

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Ірына Асташэвіч, першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта ГА ”БРСМ” Аксіння Ждан, старшыня Райцаўскага сельвыканкама Валерый Бабко і намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Свіцязянка-2003” Алена Клаўсуць наведалі маці загінулага воіна-афганца Сяргея Філончыка – Сафію Васільеўну Філончык.


Гора маці, якія страцілі сваіх сыноў на Афганскай вайне, нічым не вымераць, ні з чым не параўнаць. Прайшло ўжо 35 гадоў, а яны па-ранейшаму заўсёды думаюць пра іх і памятаюць. Для іх яны застаюцца назаўжды жывымі.

Сяргей Філончык нарадзіўся ў вёсцы Плужыны, вучыўся ў Варанчанскай сярэдняй школе, да арміі працаваў механізатарам у саўгасе “Варонча”. У красавіку 1984 года быў прызваны на службу ў армію і накіраваны ў Афганістан, быў вадзіцелем. Ён загінуў пры выкананні баявога задання ад разрыву снарада. Пахаваны ў аграгарадку Варонча. У яго гонар названа вуліца, на якой пражывае маці загінулага.

– Мы разумеем, як важна ў гэты знакавы дзень не толькі памятаць пра родных і блізкіх, але падтрымка, удзел і клопат з боку грамадства і дзяржавы. Гэта дазваляе хоць бы на час заглушыць боль, не адчуваць пустэчу і адзіноту ад незаменнай страты, – адзначыла Ірына Валер’еўна.

Сафія Васільеўна падзялілася журботнымі ўспамінамі аб трагічнай навіне пра гібель і пасмяротным узнагароджанні сына.

Госці ўручылі маці афганца кветкі і падарункі і пажадалі ёй моцнага здароўя і даўгалецця.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара