Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Карэліцкага РАНС Антон Лецка: “Хачу бачыць квітнеючую, шчаслівую краіну”

Антон ЛЕЦКА, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

– 25 лютага нам трэба будзе зрабіць сур’ёзны выбар, ад якога залежыць будучыня нашай Беларусі. Я грамадзянін сваёй краіны, маю права выбіраць і хачу выказаць сваё меркаванне, пазначыць сваю грамадзянскую пазіцыю.  Не бачу іншага адказу для сябе – так выхаваны бацькамі. Гэта мой грамадзянскі абавязак. Мне далёка не абыякава,  які курс выберуць абраныя намі дэпутаты, якія будуць прыярытэты. Хачу бачыць квітнеючую, шчаслівую краіну. Таму абавязкова пайду на свой выбарчы ўчастак і зраблю правільны выбар. Кожны чалавек  павінен добра разумець:  калі хочаш нейкіх пазітыўных зменаў у будучыні, трэба ў гэтым удзельнічаць і не чакаць, калі хтосьці нешта вырашыць за цябе. Зараз мы можам зрабіць свой выбар і аддаць свой голас тым кандыдатам, якія прывядуць нашу краіну да лепшага і наша жыццё зробяць больш стабільным.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара