Аляксандр Сонгін: «Дабрабыт людзей — галоўнае для дзяржавы»
Галоўнае багацце любой краіны — гэта яе людзі. Калі чалавек шчаслівы — значыць мацней дзяржава. Менавіта такую задачу пастаянна ставіць перад сабой і ўрадам і паспяхова вырашае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адыходзячы працоўны тыдзень Кіраўніка дзяржавы не стаў выключэннем, — адзначае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін.
Сустрэча з губернатарам Камчацкага краю Расіі Уладзімірам Соладавым стала яшчэ адным пацвярджэннем беларуска-расійскага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і брацкіх адносін. Наша супрацоўніцтва, як сведчыць статыстыка, зараз знаходзіцца на гістарычным піку. Аб’ём тавараабароту Расіі і Беларусі за 2023 год дасягнуў рэкорда – 54 млрд долараў. Расія стала ключавым пастаўшчыком ў Беларусь мяса, рыбы, а таксама чорных металаў, алюмініевага дроту, труб, падшыпнікаў, машын, чыгуначных лакаматываў. Пастаўкі з Беларусі ў Расію таксама выраслі. У асноўным расійскі бок набывае ў беларускіх партнёраў машынабудаўнічае абсталяванне, сельгастэхніку, вырабы з чорных металаў, шыны. Акрамя гэтага, 85% усяго экспарту беларускай малочнай прадукцыі прыпадае менавіта на Расію.
На гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка таксама правёў перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым. Кіраўнікі дзяржаў прыйшлі да высновы, што краінам трэба надаць імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву і рэалізаваць шмат новых сумесных праектаў. Бакі асобна спыніліся на тэме паглыблення кааперацыі ў сферы фармацэўтыкі, уключаючы пытанні вырабу ва Узбекістане беларускіх лекавых прэпаратаў і стварэння новых сумесных вытворчасцяў. Дамовіліся аб будаўніцтве фабрык па вытворчасці мяса курыцы, яек. Абедзве рэспублікі надаюць важнае значэнне пашырэнню ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы. Краіны зараз актыўна супрацоўнічаюць у галіне навукі і адукацыі, рэалізуюць сумесныя праекты па абмене вопытам, навучанні і стажыроўцы спецыялістаў. У беларускіх ВНУ і па сумесных праграмах навучаецца больш за 5 тысяч узбекскіх студэнтаў, а некалькі гадоў таму іх было ўсяго толькі некалькі дзясяткаў. Кіраўнік нашай дзяржавы падкрэсліў, што перагаворы ў вузкім складзе можна назваць сустрэчай не проста сяброў, а вельмі блізкіх сяброў і братоў. І беларускі, і ўзбекскі народ аб’ядноўваюць агульныя рысы — працавітасць і талерантнасць. Таму аснова двухбаковых адносін — клопат пра дабрабыт людзей.
Іна ЛЕЙКА