Первый секретарь Кореличского РК ОО «БРСМ» Аксинья Ждан: «Молодежь всегда в центре событий»

Наша моладзь не застаецца ў баку ад вырашэння важных пытанняў, якія датычацца грамадскага і палітычнага жыцця краіны. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі падкрэсліў важнасць нефармальнай працы з маладымі людзьмі, тады юнакі і дзяўчаты будуць імкнуцца стаць членамі грамадскага аб’яднання, — адзначае першы сакратар Карэліцкага РК ГА «БРСМ» Аксіння Ждан.

— Сёння ў радах самай масавай маладзёжнай арганізацыі знаходзяцца 819 юных карэліччан. Гэта амаль трэць ад усяго маладога насельніцтва нашага раёна. Лічу, што гэта нямала, бо быць сябрам грамадскага аб’яднання могуць толькі неабыякавыя рабяты, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія не шкадуюць вольнага часу на дапамогу іншым і на ўдзел у розных акцыях і мерапрыемствах. Члены БРСМ заўсёды знойдуць добрае слова і час для пажылых людзей, асабліва ветэранаў вайны і маці загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў. Не забываем мы і пра дзетак, якія часова засталіся без бацькоўскай апекі і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Мы прывозім малым падарункі, гуляем з імі, дорым цяпло сваёй душы.

Сённяшняе маладое пакаленне вырасла фактычна не ведаючы цяжкасцяў, таму кожны год мы арганізоўваем магчымасць папрацаваць у студатрадах на базе арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Моладзь з задавальненнем бярэцца за працу ў полі, на збожжатоку, наводзіць чысціню і парадак. Мінулым летам 174 чалавекі змаглі атрымаць свой першы працоўны вопыт.

Калі бачым, што ў нейкім скверы або парку патрэбна гаспадарская рука, мы тут як тут. Бяром у рукі граблі — і наперад!

Трымаем руку на пульсе палітычнага і грамадскага жыцця. Ніводнае дзяржаўнае свята не абыходзіцца без нашага ўдзелу: Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дзень Канстытуцыі, Дзень абаронцаў Айчыны — усюды моладзь у першых радах. Хутка ў Беларусі ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання. Наша моладзь арганізоўвае пікеты, вылучае сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, у якасці назіральнікаў на выбарчых участках. Рэалізуем акцыю «Выбіраем разам» па раздачы лістовак з запрашэннем прыняць удзел у адзіным дні галасавання.

Увогуле наша моладзь не застаецца ў баку ад усіх важных спраў у краіне і рэгіёне.

Іна ЛЕЙКА