У музеі «Замкавы комплекс «Мір» з’явіліся кніга-бар і гільятына для цыгар

Новыя цікавыя экспанаты папоўнілі экспазіцыйныя залы музея. Гэта кніга-бар, скрынка для туалетнага мыла, гільятына для цыгар і набор туалетных прыладаў. Прадметы датуюцца к. XIX – пач. XX стст.
Сакрэтны бар (бутэлька і дзве чаркі) змяшчаюцца ў кнізе XVIII ст. “Плач Іераміі”.
Скрынка для туалетнага мыла, вырабленая ў выглядзе кнігі, была выпушчана ў к. XIX ст. гандлёвым домам “Таварыства Вышэйшай Парфумерыі А. Ралле і Ко” – адной з самых буйных і вядомых парфумерных фабрык Расійскай імперыі.
Гільятына для цыгар, вырабленая з металу і перламутру, з’яўлялася неабходным і незаменным рэквізітам аматараў паліць цыгары ў к. XIX – XX стст.
Набор туалетных прыладаў паходзіць з Францыі. У набор уваходзяць шчоткі для пазногцяў, скрабок для чысткі языка, а таксама скрыначка для захоўвання зубнога парашку. Усе гэтыя рэчы змешчаны ў прыгожым скураным футляры з люстэркам.
https://www.facebook.com/zamakmir