Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама: «Ва ўмовах супрацьстаяння Усходу і Захаду нам трэба ўтрымаць суверэнітэт»

У гэтым годзе абноўлены стратэгічныя дакументы — Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і ваеннай дактрыны. Гэта вельмі своечасовае рашэнне, бо каля межаў Беларусі цяпер неспакойна, — лічыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка.

Любыя змены міжнароднай  бяспекі напрамую адбіваюцца і на стане нацыянальнай бяспекі краіны. З пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне вырасла колькасць рызык і выклікаў для Беларусі. Для захавання краіны, яе незалежнасці было прынята больш за два дзясяткі заканадаўчых актаў, накіраваных на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. Найбольшую асцярогу выклікае праводзімая Варшавай беспрэцэдэнтная мілітарызацыя дзяржавы, нарошчванне ваенных рэсурсаў, запланаванае двухразовае павелічэнне колькасці арміі. Ва ўсім свеце вельмі неспакойна: на постсавецкай прасторы, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Гэта значыць, што ва ўмовах супрацьстаяння Захаду і Усходу, тэрарыстычных пагроз утрыманне дзяржаўнага суверэнітэту ў адзіночку становіцца практычна невыканальнай задачай. Мы ідзём па шляху калектыўнай абароны і развіваем яе, у тым ліку і ў рамках Саюзнай дзяржавы, АДКБ, СНД. На сённяшні дзень ва ўмовах абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, мы своечасова абнавілі канцэпцыю нацыянальнай бяспекі з улікам усіх выклікаў, рызык і пагроз. Пры гэтым Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што беларусы — гэта мірныя людзі, чужой зямлі нам не трэба і Беларусь ні з кім не збіраецца ваяваць, але і сваёй зямлі ні пядзі не аддасць.

Іна ЛЕЙКА