6 апреля на Кореличчине состоится районный субботник
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне правесці ў Карэліцкім раёне на добраахвотнай аснове 6 красавіка 2024 г. раённы суботнік на працоўных месцах альбо шляхам удзелу ў добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан населеных пунктаў.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка, у аб’ёмах, якія вызначаюцца работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, у добраахвотным парадку пералічваюцца на разліковы рахунак Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта № BY07AKBB36415180000304200000, ЦБП № 411 г.п. Карэлічы ААБ «Беларусбанк» г. Мінск, BIK АКВВУ2Х, УНП 500068497 і накіроўваюцца на правядзенне рамонтных работ і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў сацыяльнай сферы.
Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 6 красавіка 2024 г. з’яўляецца працоўным днём, праводзіцца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі калектывамі.