У Год якасці — з якасным падыходам. У Карэлічах падвялі вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі
Данесці асноўныя каштоўнасці і прыярытэты ў дзяржаўнай палітыцы да шырокіх мас, наладзіць эфектыўны дыялог калектыву з мясцовай вертыкаллю ўлады і стварыць камфортны і спрыяльны працоўны клімат для работнікаў – кола абавязкаў ідэолага. Як паказала выніковае пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама за 2023 год, нам ёсць кім і чым ганарыцца на гэтай ніве.
Леташнія поспехі ідэолагаў раёна адзначыў у сваім дакладзе начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Генадзій Карпаленка. Адначасова ён зрабіў акцэнт на тым, што 2024 год ставіць перад кожным прысутным шэраг важных і абавязковых да выканання задач, у тым ліку і дзяржаўнага значэння.
— Ідэалагічнай вертыкаллю раёна ў 2023 годзе арганізавана сістэмная работа па ідэалагічным і інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і важнейшых падзей 2023 года: Года міру і стварэння, падрыхтоўкі да правядзення адзінага дня галасавання, дзяржаўных святаў і памятных дат, — адзначыў Генадзій Анатольевіч.
Важнай работай аддзела з’яўляецца праца з маладымі спецыялістамі і іх замацаваннем на першым працоўным месцы.
— Раёну патрэбны свежыя сілы. І наша з вамі задача зрабіць усё, каб маладыя спецыялісты заставаліся на Карэліччыне і пасля размеркавання, — заўважыў Генадзій Анатольевіч.
Ён падкрэсліў, што ідэалагічная работа павінна быць наладжана не толькі ў рэальнай, але і віртуальнай прасторы:
Па словах прамоўцы, інтэрнэт, сацыяльныя сеткі сёння “працуюць” і ўздзейнічаюць на чалавека не менш, чым раней традыцыйныя СМІ.
Яшчэ адным прыярытны накірунак у далейшай працы — работа сродкамі арганізацый і прадпрыемстваў па ўвекавечанні памяці загінулых пры абароне Айчыны і іншых бязвінных ахвяр войнаў, а таксама малалетніх вязняў і ветэранаў вайны і працы.
Таксама абмеркавалі дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў і арганізацыйных структур, дзвюх партый і іх актыўнага ўдзелу ў жыцці раёна.
— На 1 студзеня 2024 г. у раёне зарэгістраваны і пастаўлены на ўлік 18 раённых і 224 пярвічных арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў, — адзначыў Генадзій Карпаленка. — У чэрвені ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама зарэгістравана Карэліцкае раённае аддзяленне Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”, якая ў сваіх радах налічвае 110 членаў. Дзейнічае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, 4 раённыя арганізацыі прафсаюзаў, 83 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі.
Падводзячы вынікі, Генадзій Анатольевіч адзначыў, што ў 2023 годзе ідэалагічнай вертыкаллю была праведзена сур’ёзная работа, за што выступоўца выказаў падзяку ўсім прысутным:
— Паважаныя калегі, у мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны 2024 год аб’яўлены Годам якасці. І нам з вамі трэба будзе прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі ўсіх запланаваных мерапрыемстваў і пастаўленых задач.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара