Учитель ГУО «Красненская средняя школа Кореличского района» Ольга Матусевич о полете Марины Василевской на МКС: «Это историческое событие, которое будет вписано в историю Беларуси»
— Палёт у космас – гэта сапраўды вялікі крок для нашай краіны, сапраўдная гістарычная падзея, за якой будуць сачыць не толькі жыхары рэспублікі, але і ўвесь свет. А мы з’яўляемся сведкамі таго, як наша краіна ўпэўнена замацоўвае за сабой статус сучаснай касмічнай дзяржавы. Гэты крок паказвае кожнаму з нас, што няма недасяжных мэтаў, проста трэба верыць, ствараць, развіваць навуковыя тэхналогіі, старанна працаваць, упэўнена ісці да пастаўленых мэт.
Я ганаруся Марынай Васілеўскай, якая стане першай беларускай-касманаўтам, а таксама першым касманаўтам у суверэннай гісторыі нашай краіны. Сённяшнія падзеі будуць упісаныя ў гісторыю сучаснай Беларусі. І ўпэўнена, што яны з цягам часу знойдуць сваё адлюстраванне ў падручніках. Не сумняюся, што ў далейшым будуць яшчэ старты, але як з Гагарынам, вядома, запамінаецца самы першы. Таму Марына Васілеўская ўжо ўвайшла ў гісторыю, яна ўжо з’яўляецца героем нашай краіны.
Гэта вельмі важная для мяне і для ўсіх беларусаў падзея. Жадаю касманаўтам ад імя ўсяго нашага калектыву моцнага здароўя, чыстага неба, сіл, цярпення і, вядома, паспяховага палёту! — адзначыла Вольга Матусевіч.