Александр Кныш о ВНС: «Единственным источником государственной власти и носителем суверенитета является народ»
Механізатар ААТ “Карэлічы-Лён” Аляксандр Кныш:
— Стратэгічная роля Усебеларускага народнага сходу — захаванне нашай краінай суверэнітэту, падтрымка палітычнай стабільнасці і балансу паміж уладай і грамадствам, забеспячэнне мірнай і паспяховай будучыні нашай Беларусі. Ганарова і прыемна тое, што сярод дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, дырэктар нашага прадпрыемства Фёдар Жук, які па праву прадстаўляе прамысловы блок краіны. Наогул, усе ўдзельнікі — гэта годныя людзі, якіх ведаюць, паважаюць і падтрымліваюць у працоўных калектывах. Яны розныя па ўзросце, жыццёвым і прафесійным досведзе, але іх аб’ядноўвае адно — шчыры клопат пра лёс краіны, жаданне захаваць і прымножыць тэхналагічны суверэнітэт і прамысловы яе патэнцыял. А зацверджаная падчас работы народнага веча Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, стане сапраўдным гарантам непахіснасці канстытуцыйнага ладу, пераемнасці пакаленняў і грамадзянскай згоды.