Члены информационно-пропагандистской группы №3 встретились с коллективом КСУП «Царюка»
Сустрэча адбылася пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгенія Бусько. Галоўнай тэмай, абмеркаванай у ходзе адзінага дня інфармавання, стаў Усебеларускі народны сход — гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту.
— Беларускі народ з’яўляецца сапраўдным гаспадаром свайго лёсу, — адзначыў Яўгеній Анатольевіч. — Гэта даказала высокая яўка выбаршчыкаў на выбарах у 2024 годзе. Надзейнай апорай і для людзей, і для ўлады стаў Усебеларускі народны сход — палітычны інстытут, створаны яшчэ ў 1996 годзе па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы.
Выступоўца расказаў прыстным пра статус і кампетэнцыі Усебеларускага народнага сходу, максімальную колькасць дэлегатаў, тэрмін іх паўнамоцтваў.
Яшчэ адной тэмай, узнятай падчас сустрэчы, стала адказнасць за рэгістрацыю на інтэрнэт-рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, распаўсюджванне забароненых матэрыялаў у інтэрнэце.
— Вялікая просьба: азнаёмцеся са спісам экстрэмісцкіх крыніц, ён размешчаны ў адкрытым доступе, праверце, ці не падпісаны вы, вашы дзеці і родныя на гэтыя крыніцы, — заклікалі прысутных.
Таксама супрацоўнік Карэліцкага РАУС расказаў аб супрацьдзеянні і прафілактыцы злачынстваў, звязаных з замахам на палавую недатыкальнасць і палавую свабоду непаўналетніх, і заклікаў звяртаць увагу на дзяцей і падлеткаў, паводзіны і настрой якіх рэзка змяніўся:
— На жаль, ахвяры саромеюцца расказаць дарослым аб тым, што з імі адбылося. Паказальны выпадак, які адбыўся на Карэліччыне ў мінулым годзе, калі дзякуючы прафесійным дзеянням педагогаў былі выяўлены факты гвалту над непаўналетняй, і віноўны панёс справядлівае пакаранне.
Важная тэма, якую паднялі падчас сустрэчы, — вясенняе выпальванне сухой травы. Супрацоўнік Карэліцкага РАНС нагадаў правілы спальвання смецця на прысядзібным участку:
— Лепш за ўсё сабраць смецце ў металічную бочку. Калі такой бочкі няма — абкапайце вогнішча. Ні ў якім разе не пакідайце агонь без нагляду дарослых, пад рукой загадзя трымайце некалькі літраў вады альбо аўтамабільны вогнетушыцель. Пасля таго, як смецце цалкам згарэла, заліце попел вадой.