Ольга Орсич о ВНС: «Поистине историческое событие»


Разважаючы аб прайшоўшым пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу, загадчык паліклінікі Карэліцкай ЦРБ Вольга Орсіч адзначыла, што гэта сапраўды гістарычная падзея:
— Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні адзначыў, што мы ніколі не жылі так добра, як зараз. Я лічу, што ў нашых сілах зрабіць гэтае жыццё яшчэ лепшым для таго, каб нашы дзеці і ўнукі ганарыліся намі і былі ўдзячны нам. У нас выдатныя медыцына, адукацыя, прамысловасць. Работнікі сельскай гаспадаркі прыкладаюць неверагодныя намаганні, каб з кожным годам паляпшаць вынікі. У нас ёсць усе ўмовы для далейшага развіцця, важна толькі не сядзець склаўшы рукі і шчыра старацца на карысць Радзімы.