В Кореличах прошла «Открытая приемная для бизнеса»
Атрымаць граматную кансультацыю і пазнаёміцца з навінамі заканадаўства змаглі прадстаўнікі бізнес-супольнасці Карэліччыны падчас сустрэчы з удзельнікамі абласнога выязнога мерапрыемства “Адкрытая прыёмная для бізнесу”.
Акцыя накіравана на павышэнне ўзроўню інфармаванасці прадпрымальніцкай супольнасці.
Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі атрымалі кансультацыі па пытаннях ажыццяўлення дзейнасці ў кваліфікаваных спецыялістаў абласных і раённай службаў і ведамстваў.
– Выязная форма правядзення сустрэч здымае бар’еры ў зносінах паміж прадстаўнікамі дзяржаўнага і прыватнага бізнесу на месцах і кампетэнтнымі спецыялістамі абласнога ўзроўню тых структур і службаў, з якімі перасякаюцца інтарэсы прадпрымальнікаў у паўсядзённай дзейнасці, – выказаўся намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага УП “Гроднаэнерга” Сяргей Кіянко. – Падобныя сустрэчы якраз і ініцыяваныя для зручнасці прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу ў рэгіёнах.
Наведвальнікі адкрытай прыёмнай выказалі словы падзякі ў адрас арганізатараў мерапрыемства.
Аляксандр Трусевіч, дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “БелТавіс”, адзначае:
– Гэта вельмі патрэбнае мерапрыемства, асабліва для тых, хто пачынае сваю асабістую справу. Можна прыйсці і атрымаць кансультацыі ў адным месцы ад некалькіх спецыялістаў. Вельмі зручна і хутка. Тыя ж, хто ў бізнесе ўжо не адзін год, як правіла, больш як на дзевяноста пяць працэнтаў вырашаюць пытанні на мясцовым ўзроўні і толькі пры спрэчных момантах звяртаюцца да спецыялістаў з вобласці.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара