В Кореличах стартовал патриотический проект «80 мирных дней»

15 красавіка на Карэліччыне стартаваў патрыятычны праект “80 мірных дзён”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ідэя арганізацыі праекта “80 мірных дзён” узнікла ў ходзе распрацоўкі праграмы святочных мерапрыемстваў да 80-й гадавіны вызвалення Беларусі і з’яўляецца адным з некалькіх скразных праектаў, які ахопіць усе населеныя пункты раёна, — падзяліўся вядучы праекта Аляксей Тананка.
Падчас яго адкрыцця работнікі Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці ў розных кутках райцэнтра задавалі пытанні віктарыны, прысвечанай гістарычным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, жыхарам і гасцям райцэнтра. Кожны ўдзельнік віктарыны атрымаў віншавальную паштоўку.
Слова ўдзельніку
Дырэктар магазіна “Кветкі” Алена ВЫРКО адзначыла:
— Лічу, што такія мерапрыемствы карысныя. Яны паслужаць патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, дазволяць аддаць даніну павагі ветэранам і іншым героям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама трагічным старонкам нашага мінулага, каб мы заўсёды пра іх памяталі, і гэтыя трагічныя старонкі ў нашай гісторыі больш не паўтарыліся ніколі.